Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Брэст

Фёдар Аляксеевіч Мозаль нарадзіўся 19 лютага 1952 г. у в. Альшаны Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. У сялянскай сям’і добра спявалі, бацькі ведалі і любілі народную песню. Фёдар паступіў у Брэсцкае музычнае вучылішча, якое скончыў з адзнакай (1978).

Манетныя скарбы з’яўляюцца важнымі гістарычнымі крыніцамі вывучэння грашова-весавых сістэм, заканамернасцей, інтэнсіўнасці і эвалюцыі грашовага звароту, міжнародных эканамічных і палітычных сувязей. На тэрыторыі Брэсцкай вобласці на працягу апошніх двух стагоддзяў пры гаспадарчай дзейнасці шмат разоў знаходзілі манетныя і манетна-рэчавыя скарбы, асобныя манеты. Першы навукова зарэгістраваны манетны скарб быў знойдзены ў Пінску ў 1804 г. Сістэматычная рэгістрацыя беларускіх кладаў праводзілася ў 1859–1919 гг. Археалагічнай камісіяй ў Пецярбургу.

Міхаіл Сяргеевіч Талмачоў нарадзіўся 6 студзеня 1922 г. у Алтайскім краі ў вялікай сям’і праваслаўнага святара, быў адзінаццатым дзіцём. Сям’я жыла ў Навасібірску, Ленінградзе. У дзяцінстве ўдзельнічаў у мастацкай самадзейнасці, майстраваў авіямадэлі. Разам са старэйшай сястрой, якая і прывіла яму любоў да жывапісу, падоўгу маляваў віды Пецяргофа, Петрадварца, скульптуры Летняга сада. У школе вучыўся добра, ахвотна, сярэднюю школу закончыў з залатым медалём.

Наталія Емяльянаўна Ільніцкая нарадзілася 29 красавіка 1952 г. у сяле Камарнікі Туркоўскага раёна Львоўскай вобласці (Украіна) у сялянскай сям’і. Бацька ў Вялікую Айчынную вайну быў партызанам, пасля цяжкага ранення застаўся інвалідам. На працягу ўсяго жыцця расказваў пра зверствы фашыстаў.

Георгій Ільіч Скрыпнікаў нарадзіўся 17 мая 1907 г. у сяле Султан Стаўрапольскага павета (цяпер Андропаўскага раёна Стаўрапольскага края) у сялянскай сям’і. Закончыў сем класаў у мясцовай школе. У Чырвоную армію прызваны ў 1931 г., служыў да 1936 г., затым працаваў у калгасе.

Анатоль Міхайлавіч Вараб’ёў нарадзіўся 10 студзеня 1942 г. (па іншых звестках 30 кастрычніка 1941 г.) у вёсцы Люшнева Навамышскага раёна Баранавіцкай вобласці (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Бацька, Міхаіл Іванавіч, быў майстравітым чалавекам, выдатна вырабляў мяккія скуры, з якіх шылі курткі і паліто.

Надзея Мікалаеўна Парчук нарадзілася 27 верасня 1951 г. у в. Ладараж Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Па стане здароўя Надзея на пяць гадоў пазней пайшла ў школу, вучылася са сваім малодшым братам у адным класе. Пасля заканчэння Ладаражскай дзесяцігодкі (1973) яна паспяхова паступіла ў Пінскі ўлікова-крэдытны тэхнікум.

Міхаіл Васільевіч Мятліцкі нарадзіўся 23 кастрычніка 1951 г. у г. Мінску. Школьнікам хадзіў на бальныя танцы, потым у тэатральную школу-студыю, якую вёў студэнт-рэжысёр, удзельнічаў у дзіцячых тэлеперадачах — чытаў вершы. Закончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, дзе педагогамі былі народная артыстка РСФСР Вера Паўлаўна Рэдліх і народны артыст БССР Юрый Уладзіміравіч Сідараў.

Мікалай Іванавіч Федзюковіч нарадзіўся ў 1941 г. у в. Сычэва Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «лячэбная справа» (1970). Працаваў урачом-інтэрнам у Пінскай гарадской бальніцы (1970–1971), урачом-эндакрынолагам у Драгічынскай раённай бальніцы (1971–1984).

Людміла Пятроўна Крапіўная нарадзілася 27 студзеня 1951 г. у г. Гродне. Бацька быў афіцэрам, у час Вялікай Айчыннай вайны вызваляў Брэст, пасля вайны накіраваны ў Гродна. Маці закончыла Казанскі медыцынскі інстытут. Неўзабаве пасля нараджэння Людмілы бацьку перавялі ў Ленінград, у канцы 1952 г. яго перавялі ў Брэст, дзе сям’я засталася жыць, а горад стаў для Людмілы родным.

Старонка 9 з 58